Жаўту́шнік лакфіёлавы[1], жаўтушка[1] (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
АднагадоваяТравяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх.
Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маі—кастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф[3].