![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Жордзі Альба Рамас | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 сакавіка 1989[1][2][…] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца, левы паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Жо́рдзі А́льба Ра́мас (катал.: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца каталонцам), абаронца амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барселоны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда іспанскага футболу — «Валенсіі», куды Жордзі перайшоў транзітам праз моладзевую каманду клуба «Карнелья».
Пасля сезона, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазіцыі левага паўабаронцы малады ігрок сезон 2008/09 правёў у арэндзе ў клубе Сегунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсезонні 2009 года Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».
У сярэдзіне новага сезона ігрок атрымаў шанц на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнёраў на левым флангу абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплуа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію», правёўшы мяч у браму «Мальёркі».
28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клубам «Барселонай», за трансфер «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў еўра[3]. У маі 2023 года абвясціў пра выхад з клуба па заканчэнні сезона 2022/23.
У ліпені 2023 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Інтэр Маямі»[4].
11 кастрычніка 2011 года малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў матчы супраць зборнай Шатландыі[5]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 у браму зборнай Італіі.
«Барселона»:
«Інтэр Маямі»:
Іспанія: