Жорж Шарпак | |
---|---|
Georges Charpak | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 2010[1][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Dominique Vidal[d] |
Дзеці | Nathalie Charpak[d] |
Род дзейнасці | фізік, змагар Французскага супраціву, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка элементарных часціц |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] (1955) і бакалаўрыят[d] (1941) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1971) прэмія Жана Рыкара[d] (1973) прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (1989) прэмія Несіма Абіфа[d] (2013) honorary doctor of the Aristotle University of Thessaloniki[d] (1993) ганаровы доктар Брусельскага свабоднага ўніверсітэта (франкамоўнага)[d] (1994) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жорж Шарпак (фр.: Georges Charpak, 1 жніўня 1924 — 29 верасня 2010) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1992).
Жорж Шарпак нарадзіўся ў валынскім мястэчку Дубравіца (тады ў Польшчы, цяпер — Ровенская вобласць Украіны), у яўрэйскай сям’і. Калі яму было тры гады сям’я (бацькі — Мотл Харпак, пасля Морыс Шарпак, і Хана Шапіра, пасля Ганна Шапіра) пакінула Польшчу і пасялілася ў Хайфе (падмандатнай Палестыне, дзе яго бацька уладкаваўся каменячосам на дарожных работах), а ў 1931 годзе праз Польшчу пераехала ў Парыж (дзе раней пасяліліся бацькавы сваякі).
Падчас Другой сусветнай вайны па падробленых дакументах на імя Жоржа Шарпенцье Жорж Шарпак з бацькамі бег на свабодны ад нямецкай акупацыі поўдзень Францыі, дзе ўдзельнічаў у Руху Супраціву і ў 1943 годзе быў заключаны ў турму ўладамі рэжыму Вішы. У 1944 годзе ён быў дэпартаваны ў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Дахау, дзе заставаўся да яго вызвалення ў 1945 годзе. Пасля заканчэння навучання ў Ліцэі Манпелье ў 1945 годзе, ён паступіў у парыжскі «École des Mines», адну з самых прэстыжных тэхнічных навучальных устаноў у Францыі. У наступным годзе ён становіцца натуралізаваным грамадзянінам Францыі.
Пасля заканчэння Парыжскай школы горнай справы ў 1948 годзе Шарпак атрымлівае ступень бакалаўра ў горным справе і пачынае працаваць у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1954 годзе атрымлівае ступень доктара навук у галіне ядзернай фізікі ў Калеж дэ Франс, дзе ён працаваў у лабараторыі Фрэдэрыка Жаліо-Кюры. У 1959 годзе далучаецца да каманды даследчыкаў у Еўрапейскім цэнтры па ядзерных даследаваннях («ЦЕРН», фр. CERN) у Жэневе, а ў 1984 годзе адначасова становіцца прафесарам у Школе паглыбленага вывучэння фізікі і хіміі ў Парыжы.
Аўтар навуковых прац па эксперыментальнай фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Шарпака, 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прамысловасці.
У 1985 годзе Шарпак становіцца членам Французскай Акадэміі навук. У 1992 годзе яму прысуджаецца Нобелеўская прэмія па фізіцы «за адкрыццё і стварэнне дэтэктараў часціц, у прыватнасці шматдротавай прапарцыйнай камеры». Шарпак з’яўляўся актыўным абаронцам выкарыстання мірнай ядзернай энергіі. Прафесар Шарпак — член Савета спонсараў часопіса Bulletin of Atomic Scientists. Памёр 29 верасня 2010 г.