Жуан Мануэл Гансалвіш Ларэнсу (парт.: João Manuel Gonçalves Lourenço, нар. 5 сакавіка 1954) — прэзідэнт Анголы з 26 верасня 2017 года, пераемнік душ Сантуша. Ангольскі палітык і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў МПЛА. Актыўны ўдзельнік ангольскай грамадзянскай вайны. У 1998—2003 гадах — генеральны сакратар МПЛА. З 2014 года — міністр абароны Анголы, з 2016 года — віцэ-старшыня МПЛА. У канцы 2016 года абвешчаны пераемнікам прэзідэнта душ Сантуша. Па выніках выбараў 23 жніўня 2017 года становіцца прэзідэнтам Анголы.
Зноскі
- ↑ João Lourenço // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Joao Goncalves Lourenco // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.