Жужа́ла[1] (Bombyliidae) — сямейства насякомых атрада двухкрылыя (Diptera).
Даўжыня цела складае ад 0,8 да 30 мм. Цела з шырокім кароткім брушкам, укрытае густымі валаскамі альбо лусачкамі, стракатае, з металічным бляскам. Вусікі з канцавым прыдаткам. Хабаток доўгі. Крылы празрыстыя, стракатыя.
Усяго налічваецца звыш 5000 відаў. Распаўсюджаныя шырока, у асноўным у сухіх трапічных і субтрапічных зонах. Выкапнёвыя рэшткі вядомыя з сярэдняй юры. На Беларусі адзначана каля 30 відаў.
Лічынкі — драпежнікі і паразіты жукоў, перапончатакрылых, саранчовых, некаторыя — звышпаразіты, напр. саміх жужалаў. Дарослыя кормяцца нектарам.
Развіццё з поўным ператварэннем. Адна генерацыя за год. Зімуюць спелыя лічынкі пераважна ў глебе.
Зноскі
- ↑ Напісанне Жужала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.442
- Хацько, Э. І. Жужала // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Du Merle, P. D. 1975. Les hôtes et les stades pré-imaginaux des Diptères Bombyliidae: revue bibliographique annotée. // Bulletin. de. la. Section. Regionale. Ouest. Palearctique. (Organisation. Internationale. de. Lutte. Biologique). 4: 1-289.
- Evenhuis, N. L. and Greathead, D. J. 1999. World Catalog of bee flies (Diptera: Bombyliidae). Backhuys Publishers Leiden.
- Hull, F. M. 1973. Bee flies of the world. The genera of the family Bombyliidae. // Bulletin of the United States National Museum No. 286. Smithsonian Institution Press, Washington, D.C.
- Yeates, D. K., 1994. Cladistics and classification of the Bombyliidae (Diptera: Asiloidea). // Bull. Amer. Mus. Nat. Hist. 219: 1-191.
- Zaytsev, V. F. 1986. Comparative morphological review of the thoracic sclerites in Diptera of the superfamily Bombylioidea. // Entomol. Rev. 65: 39-59.
- Zaytsev, V. F. 1992. Contribution to the phylogeny and systematics of the superfamily Bombylioidea (Diptera). // Entomol. Rev. 71: 94-114.