Жук даўжынёй 24-36 мм. Цела пляскатае, верх сіні або фіялетавы. Надкрылы з 3 ланцужкамі бугаркоў і тонкімі прамежкамі, скульптура надкрылаў часта зблытаная, нерэгулярная. Ніз, ногі, ротавыя часткі і вусікі чорныя.
Жукі і лічынкі кормяцца малюскамі і лічынкамі насякомых.
Цеплалюбівы від. Зімуе імага, жукі актыўныя з канца красавіка да кастрычніка. Размнажэнне ў траўні-чэрвені, развіццё лічынак у чэрвені-жніўні, акукліванне ў жніўні. Жукі жывуць некалькі гадоў і кожны год размнажаюцца.