Жужаль бліскучы

Жужаль бліскучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carabus nitens Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Carabus marginatus Voet, 1778[1]
  • Carabus hookeri Nodier, 1821[1]
  • Carabus aureomicans Letzner, 1850[1]
  • Carabus virescens Letzner, 1850[1]
  • Carabus pulchellus Bruggemann, 1873[1]
  • Carabus cupreus Westhoff, 1881 nec Linnaeus, 1758[1]
  • Carabus interruptus Westhoff, 1881[1]
  • Carabus fennicus Gehin, 1885[1]
  • Carabus niger Semenov, 1886, nec Linnaeus, 1761[1]
  • Carabus subnitens Reitter, 1896[1]
  • Carabus funebris Csiki, 1927[1]
  • Carabus willemsi (Culot, 1986)[1]
  • Carabus aquitaniensis Mollard, 1996[1]
  • Carabus bistrum Mollard, 1996[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  114441
EOL  2867410

Жужаль бліскучы (Carabus nitens) — жук з сямейства жужаляў. Гэта адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду Жужалі.

Цела даўжынёй 14-18 мм, чорнае. Галава і пярэдняспінка залаціста-чырвоныя, надкрылы зялёныя.[2] Канечнасці чорныя або цёмна-зялёныя, у залежнасці ад падвіду.

Гэты від аддае перавагу адкрытым прасторам, парослым травой і кустамі, але сустракаецца і ў лясах. Палюе ў асноўным на насякомых, павукоў, слімакоў ды земляных чарвей.

Еўрапейскі від. Паўднёвая і сярэдняя часткі Еўропы. У Еўропе назіраўся ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Брытанскія астравы, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Расія, Калінінград, Латвія, Літва, Люксембург, Паўночная Ірландыя, мацерыковая частка Нарвегіі, Польшча, Румынія, Славакія, Швецыя, Нідэрланды і Украіна.

У Беларусі прымеркаваны да цэнтральнай і паўночнай частак, радзей сустракаецца ў Палессі.[2]

Бліскучы жужаль

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы і Беларусі.[2]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н Распространение и систематика (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Carabidae of the World» (carabidae.pro). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 11 сакавіка 2012.
  2. а б в Жужаль бліскучы. Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)