Жукаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 12 ліпеня 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жу́каўскі раён (руск.: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жукаў.
Жукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласцю і Троіцкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёна складае 1360 км².
Жукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калужскай вобласці. Менавіта з вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёна, паходзіў савецкі фельдмаршал Георгій Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і яго адміністрацыйны цэнтр.
У раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры.