Жуль Ардуэн-Мансар | |
---|---|
Jules Hardouin-Mansart | |
![]() Ж. Ардуэн-Мансар. Партрэт працы Ж. Лемуана | |
Імя пры нараджэнні | Жуль Ардуэн |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1646[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1708[1][4][…] (62 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Jacques Hardouin-Mansart[d] і Cathérine-Henriette Hardouin-Mansart[d] |
Род дзейнасці | архітэктар, дзеяч мастацтваў |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Франсуа Мансар і Лібераль Бруан[d] |
Уплыў на | Рабер дэ Кот[d], Gilles-Marie Oppenord[d] і Augustin-Charles d'Aviler[d] |
Член у | |
![]() |
Жуль Ардуэн-Мансар (фр.: Jules Hardouin-Mansart, народжаны Жуль Ардуэн; 16 красавіка 1646[1][2][…], Парыж[3] — 11 мая 1708[1][4][…], Марлі-ле-Руа[d]) — французскі дойлід, прыдворны архітэктар Людовіка XIV, траюрадны пляменнік Франсуа Мансара, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стылю барока ў французскай архітэктуры.
Жуль Ардуэн нарадзіўся 16 красавіка 1646 года ў Марлі. Вучыўся дойлідству ў Лібераля Бруана — архітэктара, вядомага стварэннем Гатэля інвалідаў у Парыжы. Акрамя таго, Жуль атрымаў у спадчыну калекцыю планаў і чарцяжоў свайго знакамітага стрыечнага дзеда Ф. Мансара. Заадно ўзяў сабе і яго прозвішча, якое стала моцнай гандлёвай маркай.
Кар'еру самастойнага архітэктара Ардуэн-Мансар пачаў з праекта палаца дэ Кланьі для мадам дэ Мантэспан. Праца была заўважана пры двары, што дапамагло маладому дойліду пайсці ўгару. Службу пры двары Людовіка XIV Жуль пачаў з праекта па пашырэнні палаца ў Сен-Жэрмен-ан-Ле, затым завяршыў будаўніцтва Вялікага Трыянона і першай каралеўскай царквы Нотр-Дам (Царква Багародзіцы) у Версалі. Самымі вядомымі тварэннямі Ардуэн-Мансара сталі такія парыжскія славутасці, як Сабор Дому інвалідаў (1693—1706), а таксама комплексы плошча Перамог (пач. у 1684 г.) і Вандомская плошча (пач. у 1698 г.).
Архітэктар сканаў 11 мая 1708 г.
У гонар Ардуэн-Мансара названы кратар на Меркурыі.
![]() |
Жуль Ардуэн-Мансар на Вікісховішчы |
---|