Жуль Дэжэрын | |
---|---|
фр.: Jules Dejerine | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1849[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1917[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Augusta Déjerine-Klumpke[d] |
Дзеці | Yvonne Sorrel-Dejerine[d] |
Род дзейнасці | неўролаг, урач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1879) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Жан Лерміт[d], Gustave Roussy[d], Oskar Vogt[d], Georges Heuyer[d] і Léon Ingelrans[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Montyon Science Award[d] (1886) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуль Дэжэрын (фр.: Jules Dejerine; 3 жніўня 1849, Жэнева — 26 лютага 1917, Парыж) — французскі неўрапатолаг, анатам, член французскай медыцынскай акадэміі (1908).
Медыцынскую адукацыю атрымаў у Парыжы (1879). З 1879 дырэктар клінікі ў шпіталі (Парыж), з 1901 г. прафесар, загадчык кафедры гісторыі медыцыны і з 1910 г. загадчык кафедры нервовых хвароб у шпіталі Сальпетрыер (Парыж). Асноўныя работы прысвечанв пытанням клінічнай неўралогіі і анатоміі нервовай сістэмы, вывучэнню афазіі. Апісаў (сумесна з Г. Русо) разлады, характэрныя для пашкоджання глядзельнага груда; сумесна з Л. Ландузі — асаблівы тып прагрэсіўнай мышачнай дыстрафіі, а таксама разам з Ж. Сота вылучыў у асаблівую назалагічную форму гіпертрафічны прагрэсавальны міжтканкавы неўрыт дзіцячага ўзросту (хвароба Дэжэрына-Сота); устанавіў (1892) лакалізацыю пашкоджання пры так званай славеснай слепаце (цэнтр Дэжэрына).
Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.