Жуль Сезар Савіньі | |
---|---|
фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1777[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1851[1][2] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, заолаг, арнітолаг, энтамолаг |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Savigny».
|
Жуль Сезар Савіньі (фр.: Marie Jules César Lelorgne de Savigny; 5 красавіка 1777; Правен, Францыя — 5 кастрычніка 1851; Версаль, Францыя) — французскі натураліст і заолаг. Вядомы па сваіх даследаваннях нехрыбтовых, якія насяляюць Егіпет і Сірыю: павукападобных, ракападобных, малюскаў, чарвякоў, складаных асцыдый. Заслугай навукоўца з’яўляецца і ўсталяванне факта гамалогіі ротавых частак насякомых[4].
Нарадзіўся ў старадаўнім французскім горадзе Правен (Шампань). У 16 гадоў для завяршэння навучання адправіўся ў Парыж, дзе з такімі натуралістамі як Жан-Батыст Ламарк і Жорж Леапольд Кюўе працаваў у нацыянальным музеі прыродазнаўчай гісторыі.
Здзейсніў падарожжа ў Кітай. Падчас навуковай экспедыцыі Напалеона Банапарта ў Егіпет у 1798—1802 гадах, Савіньі суправаджаў, у якасці заолага, Жафруа Сент-Ілера. У экспедыцыі Савіньі займаўся, галоўным чынам, вывучэннем нехрыбтовых. Па вяртанні, Савіньі публікуе ў 1809-1813 гадах каля пяцідзесяці даследчых публікацый пра насякомых, на падставе сабраных у гэтай кампаніі матэрыялаў.
У 1817 годзе зрок Савіньі пагоршыўся, і яму давялося на некалькі гадоў спыніць працу.
30 ліпеня 1821 года Савіньі быў абраны чальцом Французскай акадэміі навук[5]. Ён з’яўляўся таксама чальцом шматлікіх замежных акадэмій, у прыватнасці, у 1826 годзе быў абраны карэспандэнтам Прускай Каралеўскай акадэміі навук [6].
У 1824 годзе ён страціў зрок.
Памёр Савіньі у 1851 годзе у Парыжы[7].