Жыгманд Ракацы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1544[1][2] |
||||||
Смерць |
5 снежня 1608[3] |
||||||
Род | Ракацы[d] | ||||||
Жонка | Borbála Thelegdy[d], Judit Békény de Alagh[d] і Ганна Герэндзі[d] | ||||||
Дзеці | Дзьёрдзь I Ракацы, Эржбет Ракоцы[d], Жыгмонд Ракоцы[d] і Pál Rákóczi[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жы́гманд Ра́кацы (венг.: Rákóczi Zsigmond; 1544 — 5 снежня 1608) — першы трансільванскі князь з венгерскага кальвінісцкага роду Ракацы (1607—1608). Сын Янаша Ракацы.
Паходзіў са знатнай венгерскай дваранскай сям'і Ракацы. У 1605 г. Жыгманд Ракацы быў прызначаны губернатарам Трансільваніі і стаў кіраваць палітыкай ад імя трансільванскага князя Стэфана (Іштвана) Бочкаі.
29 снежня 1606 г. раптам сканаў трансільванскі князь Іштван Бочкаі (1605—1606). На вакантны княжацкі прастол сталі прэтэндаваць яго намеснік Жыгманд Ракацы, Валянцін Другет і Габрыэль Батары. У лютым 1607 г. Жыгімонт Ракацы на сходзе знаці быў выбраны новым князем Трансільваніі. Абранне Жыгімонта Ракацы выклікала незадаволенасць Асманскай імперыі, у васальнай залежнасці ад якой знаходзілася Трансільванія. У сакавіку 1608 г. Жыгімонт Ракацы быў зрынуты з княжацкага прастола паўсталымі гайдукамі, якія пасадзілі на прастол Габрыэля Батары.