«Жылец» (фр.: Le Locataire) — псіхалагічны трылер 1976 года рэжысёра Рамана Паланскага, дзявяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Ралана Тапора , адаптацыяй кнігі займаліся Жэрар Брак і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Раман Паланскі, Ізабель Аджані, Мелвін Дуглас, Джо Ван Фліт , Руфюс , Шэлі Уінтэрс[9].
Сціплы канторскі служачы Трэлкоўскі вырашае змяніць жыллё і пераехаць на новае месца. Ён здымае кватэру ў састарэлым будынку з непрыязнымі суседзямі. Ад кансьержкі ён даведваецца, што папярэдняя кватарантка, Сымона, наклала на сябе рукі, выкінуўшыся з акна. З часам Трэлкоўскі пачынае ўсё больш і больш думаць пра яе, імкнучыся даведацца як мага больш падрабязнасцяў. Неўзабаве ён пачынае вінаваціць суседзяў у яе гібелі.
Раман Паланскі | – Трэлкоўскі |
Ізабель Аджані | – Стэла |
Мелвін Дуглас | – масье Зі |
Джо Ван Фліт | – мадам Дзіас |
Руфюс | – Джордж Бадар |
Шэлі Уінтэрс | – кансьержка |
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 намінацыямі[10].