Жыльбер дэ Лафает

Мары Жазэф Поль Іў Рош Жыльбер дзю Мацье, маркіз дэ Ла-Фает
фр.: Marie-Joseph Paul Yves Roch Gilbert du Motier, marquis de La Fayette
Маркіз дэ Ла-Фает

Нараджэнне 6 верасня 1757(1757-09-06)[1][2][…]
Смерць 20 мая 1834(1834-05-20)[3] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Ла-Фает[d]
Бацька Мішэль дзю Мацье, маркіз дэ Ла-Фает[d]
Маці Мары-Луіза Джалі дэ Ла-Рыўер[d]
Жонка Адрыен дэ Наай, мадэмуазель д'Аен[d]
Дзеці Джордж Вашынгтон дэ Ла-Фает[d], Анрыета дзю Мацье дэ Ла-Фает[d], Анастасія дэ Мацье дэ Ла-Фает[d] і Вірджынія дзю Мацье дэ Ла-Фает[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Каралеўства Францыя, ЗША, Каралеўства Францыя[d], Першая французская рэспубліка і Ліпеньская манархія
Род войскаў Кантынентальная армія, Сухапутныя войскі Францыі[d] і Французская нацыянальная гвардыя[d]
Званне генерал-маёр і генерал-лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары Жазэф Поль Іў Рош Жыльбер дзю Мацье, маркіз дэ Ла-Фает, таксама проста Лафает (6 верасня 1757, замак Шаваньяк-Лафает, Авернь, Францыя — 20 мая 1834, Парыж, Францыя) — французскі арыстакрат, палітык, ліберал і гуманіст. Генерал, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША.

З 1777 года ваяваў добраахвотнікам у Паўночнай Амерыцы супраць англічан на баку мяцежных калоній. Ён камандаваў арміяй на тэрыторыі сучаснай Вірджыніі, і ў 1781 годзе ён атрымаў капітуляцыю брытанскіх войскаў пасля аблогі Ёрктаўна. Вярнуўся на радзіму ў Францыю ў званні генерала.

Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў адным з яе галоўных лідараў з арыстакратычных колаў. Быў членам Генеральных штатаў, а затым камандуючым нацыянальнай гвардыяй Парыжа. 17 ліпеня 1791 года нацыянальная гвардыя пад яго камандаваннем напала на няўзброены натоўп падчас падпісання петыцыі на Марсавым полі, забіўшы каля 50 чалавек, што выклікала падзенне яго папулярнасці. Ён стаў камандуючым арміяй у вайне з Аўстрыяй. 28 чэрвеня 1792 года ён беспаспяхова спрабаваў здзейсніць пераварот і разбурыць якабінскі клуб. Нацыянальны сход адабраў у яго камандаванне арміяй, і ён са сваім штабам далучыўся да аўстрыйцаў. Знаходзячыся ў эміграцыі, сядзеў у турмах у Аўстрыі і Прусіі.

Вярнуўся ў Францыю ў 1799 годзе, пасля прыходу да ўлады Напалеона. Ён заставаўся ліберальным актывістам усё жыццё да самай смерці, камандуючы нацыянальнай гвардыяй падчас Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года. Ён актыўна падтрымліваў караля Луі-Філіпа I, але пазней перайшоў у апазіцыю. Быў добра знаёмы з палітычнай сітуацыяй на землях былой Рэчы Паспалітай пасля яе падзелаў, з’яўляўся сузаснавальнікам камітэта дапамогі паўстанню 1830—1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве — патрабаваў дапамогі для паўстанцаў з боку ўрада Францыі і збіраў ахвяраванні на паўстанне.

Зноскі