Жыта

Жыта

Каласы жыта пасяўнога (Secale cereale)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Secale


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42089
NCBI  4549
EOL  108213
GRIN  g:11022
IPNI  62805-3

Жы́та[3] (Secale) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў. 6 — 8 відаў.

Гісторыя культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Продкам культурнага жыта была травяністая расліна — горнае жыта (Secale montanum), абарыген паўночнай Афрыкі і горных раёнаў Блізкага Усходу. Каля 3 тыс. да н.э. яго пачалі вырошчваць на захадзе Турцыі, у Арменіі і поўначы Ірана. Продкам славянскіх народаў яно пачаткова было вядомае як пустазелле ў пасевах пшаніцы, і толькі падчас прасоўвання каланізацыі на поўнач (на мяжы н.э) на жыта звярнулі ўвагу як на самастойную культуру. З усіх злакавых раслін азімае жыта — самае марозаўстойлівае: расце ў арктычных раёнах Скандынавіі, а ў Гімалаях — да вышыні 4250 м. Народы поўдня Еўропы, маючы больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы для вырошчвання жыта, традыцыйна грэбавалі ім і жытнім хлебам, але ў германскіх і славянскіх народаў на працягу каля 2000 гадоў жытні хлеб заставаўся асноўным прадуктам харчавання.

Secale sylvestre. Расія, ваколіцы Саратава

Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 9 відаў, у тым ліку адзін гібрыдны[4]:

Жыта ўтрымлівае мала глютэну, таму жытні хлеб больш шчыльны, «ацеслівы», чым пшанічны, але больш бяспечны для хворых на цэліякію.

Жыта — выдатная сыравіна для моцных алкагольных напояў, асабліва гарэлкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Secale Архівавана 18 красавіка 2012.: информация в базе данных The Plant List (2010, Version 1). (англ.) (Праверана 9 красавіка 2013)
  5. Звесткі пра род Secale у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)