Жытняк | |||||||||||||||||||
Agropyron cristatum (L.) Gaertn.. Батанічная ілюстрацыя з кнігі N.T.Host «Icones et descriptiones Graminum austriacorum» т.2, 1801—1809 | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Agropyron Gaertn., 1770 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Жытня́к[1][2] (Agropýron) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Злакі (Gramineae), або Метлюжковыя (Poaceae). Раней уваходзілі ў род Пырнік (Elytrigia)[2].
Паходзяць з Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. У Паўночную Амерыку некаторыя віды жытняку былі завезеныя.
Распаўсюджаны ў стэпах і лесастэпах. Расліна не патрабавальная да глеб, здольная расці на пясчаным або камяністым грунце.
Каштоўная кармавая расліна, у культуры пачынаючы з XX стагоддзя.