Жыццё ёсць сон

«Жыццё ёсць сон» (ісп.: La vida es sueño) — п’еса іспанскага драматурга Педра Кальдэрона дэ ла Барка, упершыню прадстаўленая ў 1635 годзе. Лічыцца найбольш вядомай і значнай п’есай Кальдэрона. У цэнтры твора — канфлікт паміж лёсам і рокам, чалавекам і прыродай, уладай і асобай.

Жыццё ёсць сон. Барэльеф з помніка Кальдэрону, скульптар Ж. Фігерас Віла, Мадрыд, 1880 год.

Дзеянне п’есы адбываецца ў Польшчы, а один из её персонажей (Астольфа) носіць тытул «князя Маскоўскага» (duque de Moscovia, літаральна «герцаг Маскоўскі»), аднак гістарычная абстаноўка, як было прынята ў тагачаснай літаратуры, суцэль умоўная, і хоць які мясцовы каларыт адсутнічае. Тым не менш акадэмік М.І. Балашоў мяркуе, што ў п’есе Кальдэрона адлюстравалася водгулле падзей Смутнага часу, вядомых у Іспаніі паводле сачыненняў Антоніа Пасэвіна. Пры стварэнні п’есы Кальдэрон выкарыстоўваў значную колькасць літаратурных, гістарычных ды легендарных крыніц. Сярод іх значнае месца займае «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» — незвычайна папулярная ў Еўропе і на Блізкім Усходзе хрысціянізаваная версія жыццярысу Буды (да Кальдэрона да гэтага сюжэту звярнуўся Лопэ дэ Вега, які напісаў драму «Варлаам і Іасаф» (Barlaam y Josafat)).

Дзейныя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Басіліа, кароль польскі
  • Сехісмунда, прынц
  • Астольфа, герцаг Масковіі
  • Клатальда, стары
  • Кларнэт, слуга Расаўры
  • Эстрэлля, інфанта
  • Расаўра, дама, дачка Клатальда
  • Жаўнеры
  • Варта
  • Музыкі
  • Світа
  • Слугі
  • Дамы
  • Балашов Н. И. Испанская классическая драма в сравнительно-литературном и текстологическом аспектах. М., 1975.