Жэкітыньёнья | |
---|---|
парт. Rio Jequitinhonha | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1030 км |
Басейн | 73 000 км² |
Расход вады | каля 550 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Сера-ду-Эспіньясу |
• Каардынаты | 18°31′12″ пд. ш. 43°34′57″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 15°51′ пд. ш. 38°51′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мінас-Жэрайс, Баія |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жэкітыньёнья[1] (парт.: Rio Jequitinhonha) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, ва ўсходняй частцы Бразіліі, у штатах Мінас-Жэрайс і Баія.
Даўжыня ракі 1030 км. Плошча вадазбору 73 000 км². Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на хрыбце Сера-ду-Эспіньсу. Працякае па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны акіян. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Паводкі адбываюцца ў снежні — сакавіку. На рацэ маюцца парогі і вадаспады. Суднаходная на адлегласці 100 км ад вусця[1].
На рацэ горад Жэкітыньёнья.