З жыцця марыянетак | |
---|---|
ням.: Aus dem Leben der Marionetten | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | SF Studios[d], Bavaria Film[d], ZDF[d] і Österreichischer Rundfunk[d] |
Працягласць | 103 хв. |
Краіна | |
Мова | нямецкая |
Год | 1980 |
IMDb | ID 0080397 |
«З жыцця марыянетак» (ням.: Aus dem Leben der Marionetten) — мастацкі фільм рэжысёра Інгмара Бергмана 1980 года, зняты ім па ўласным сцэнарыі.
Гэта незвычайны для Бергмана фільм, створаны ў жанры крымінальна-псіхалагічнай драмы, насычаны эратычнымі сцэнамі і псіхааналітычным зместам. Фільм уяўляе сабой расследаванне забойства і, адначасова, раскрыццё гісторыі хваробы галоўнага героя.
Фільм пачынаецца сцэнай забойства прастытуткі: галоўны герой, малады чалавек даволі прыемнай зьнешнасці, сустракаецца з прастытуткай у бардэлі ноччу, спачатку праяўляе да яе пяшчоту, але раптам успыхвае агрэсія, затым ловіць яе, пераразае дзяўчыне горла і авалодвае ёю.
Далейшы ход карціны - рэтраспектыўнае расследаванне псіхалагічных прычын забойства з пункту гледжання розных людзей.