З пункту гледжання начнога вартаўніка | |
---|---|
польск.: Z punktu widzenia nocnego portiera | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 17 хв.[1] |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1977 |
IMDb | ID 0078516 |
«З пункту гледжання начнога вартаўніка» (польск.: Z punktu widzenia nocnego portiera) — кароткаметражны дакументальны фільм 1977 года, зняты польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[2][3].
Фільм уяўляе сабой партрэт фабрычнага вартаўніка, фанатыка строгай дысцыпліны, які распаўсюджвае сваю ўладу нават на сваё асабістае жыццё. Ён спрабуе кантраляваць усіх і ўсё ў перакананні, што правілы важнейшыя за людзей. «Гэта азначае, што калі чалавек не падпарадкоўвацца правілам», — кажа ён, — «можна сказаць, ён прапашчы чалавек… І дзеці павінны падпарадкоўвацца правілам, і дарослыя — усе людзі, што жывуць на гэтай зямлі, для якіх створаны гэты цудоўны свет. Я лічу, мы павінны мець смяротнае пакаранне… Проста вешаць вінаватых. Публічна. Дзясяткі, сотні людзей мусяць бачыць гэта»[2].