Завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе

Акт капітуляцыі Германіі, падпісаны ў Рэймсе, 7 мая 1945 г.
Тэрыторыі, што кантралююцца войскамі Германіі на момант капітуляцыі (адзначаны сінім колерам)
Цягнік смерці Дахау складаўся з амаль сарака вагонаў, у якіх знаходзіліся целы ад 2000 да 3000 зняволеных, якія былі эвакуяваны з Бухенвальда на 7 красавіка 1945 г.
Манрэальскі «Daily Star» на першай старонцы аб’яўляе пра капітуляцыю Германіі; 7 мая 1945
Кейтэль падпісвае ўмовы капітуляцыі 8 мая 1945 года ў Берліне

Другая сусветная вайна у Еўропе афіцыйна завяршылася 8 (9) мая 1945 года з падпісаннем Акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі. Тым не менш, некаторыя часткі германскіх войскаў адмовіліся скласці зброю і працягвалі супраціў да канца мая 1945 года.

Бітвы ў Еўропе пасля 9 мая 1945 года

[правіць | правіць зыходнік]

Хоць большасць камандзіраў германскіх узброеных сіл падпарадкаваліся загаду камандавання Вермахта, сярод іх былі і тыя, хто адмовіўся капітуляваць. Самыя вялікія сілы з тых, хто адмовіліся здавацца — рэшткі групы армій «Цэнтр» — знаходзіліся пад камандаваннем генерала Фердынанда Шорнера, які быў прызначаны галоўнакамандуючым Гітлерам у яго тэстаменце 30 красавіка 1945 года. Тым не менш, сам Шорнер ужо 10 мая пакінуў сваё войска і бег у Аўстрыю, тым часам як савецкае камандаванне, развіваючы наступ падчас Пражскай аперацыі, паслала супраць рэштак нямецкіх войскаў сілы, якія значна перавышалі іх па колькасці. Пасля 9 мая было некалькі сутыкненняў у Судэтах, да 11 мая вялікая частка нямецкіх войскаў капітулявала, але да канца яны былі разгромлены супольнымі высілкамі войскаў СССР і ЗША ў бітве пры вёсцы Сліўніцы 12 мая 1945 года, у выніку чаго адбыўся разгром апошняй сапраўды баяздольнай нямецкай групоўкі, якая кантралявала тэрыторыі на паўднёвым усходзе Германіі і часткова Аўстрыі, Чэхаславакіі, Італіі і Югаславіі. Большасць іншых нямецкіх груп армій, што не склалі зброю на 8-9 мая 1945 года, у выніку здаліся мірна, але зноў жа не ўсе:

  • 2-я армія пад камандаваннем генерала Дытрыха фон Заўкена утрымвала плацдармы ў Хайлігенбайля, Данцыга і паўвострава Хель у дэльце рэкі Вісла у Польшчы. Яны здаліся вечарам 9 мая, практычна тады ж спынілі супраціў германскія часткі на грэчаскіх астравах (да 9 мая немцы кантралявалі заходнюю частку Крыта, Родас і трохі дробных выспаў), на большай частцы Нармандскіх астравоў, а таксама ў французскіх партовых гарадах заходняга ўзбярэжжа краіны Сен-Назер, Ла-Рашэль і Лар’ян. У гэты ж час пагадзіліся здацца немцы ў Даніі, Нарвегіі, у паўночных раёнах Германіі і Нідэрландаў, а таксама на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Францыі ля швейцарскай мяжы.
  • 13 мая 1945 года Чырвоная Армія фактычна спыніла баявыя дзеянні ў Еўропе. У гэты дзень быў заняты апошні малюсенькі анклаў у цэнтральнай Чэхаславакіі, у якім немцы працягвалі супраціўляцца.
  • Нягледзячы на тое, што на большасці Нармандскіх астравоў немцы здаліся яшчэ 9 мая, гарнізон на востраве Олдэрні адмаўляўся здацца до 16 мая.
  • На паўночным захадзе Югаславіі працягвала знаходзіцца невялікая групоўка нямецкіх войскаў, што пагаднілася з чэтнікамі, каб супольна супрацьстаяць югаслаўскім партызанам Іосіфа Ціта. Паміж гэтымі сіламі адбылася адна з апошніх бітваў у Еўропе — Палянская бітва (14-15 мая 1945 года), у якой немцы і чэтнікі былі разгромлены.
  • На тэрыторыі заходняй часткі Латвіі, вядомай пад назвай Курляндскі кацёл, невялікая групоўка нямецкіх войскаў аказвала бязлітасны супраціў савецкім войскам да 15 мая 1945 года. Менавіта з яе разгромам баявыя дзеянні ў Еўропе для Чырвонай Арміі завяршыліся канчаткова.
  • На поўначы Італіі таксама заставалася невялікая групоўка нямецкіх войскаў разам з рускімі калабарацыяністамі — Казачым Станам. Гэтыя часткі працягвалі супраціў да пачатку мая 1945 года і капітулявалі толькі 18 мая, прытым перад брытанскімі войскамі. Пазней, англійскае камандаванне выдала казакоў, якія здаліся савецкаму ўраду ў Лінцы.
  • Да 20 мая 1945 года працягваліся баі на галандскім востраве Тэксел, дзе знаходзіўся нямецкі канцэнтрацыйны лагер для савецкіх ваеннапалонных-грузінаў, якія паўсталі яшчэ 5 красавіка 1945 года. Нямецкі гарнізон на востраве таксама ацалеў і вёў змаганне з паўстанцамі яшчэ 12 дзён пасля капітуляцыі Германіі. Немцы ў выніку былі пабіты з дапамогай канадскіх войскаў.
  • Крайняя поўнач Германіі — паўднёвая частка Шлезвіг-Гольштэйна — знаходзіўся пад кантролем германскага ўрада да 23 мая 1945 года, калі Фленсбургскі ўрад быў арыштаваны саюзнікамі. Там таксама былі і баяздольныя збройныя сілы, але пасля 9 мая 1945 яны не вялі баявых дзеянняў і не аказвалі ніякага супраціву.
  • Апошнімі германскімі вайскоўцамі, якія афіцыйна здаліся, можна лічыць 10 чалавек на Шпіцбергене (афіцэр і 9 жаўнераў), якія былі адпраўлены на палярны архіпелаг яшчэ ў жніўні 1944 года для ўсталявання метэастанцыі. 29 красавіка 1945 года яны страцілі радыёсувязь з Германіяй і жылі ізалявана да верасня 1945 года, калі былі выпадкова знойдзены нарвежскімі паляўнічымі на цюленяў. Ніякага супраціву пры арышце імі аказана не было, і 4 верасня яны здаліся.

Зноскі