Загар[1] — пацямненне колеру скуры пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання, з прычыны якога ў эпідэрмісе скуры адкладваецца пігмент меланін.
Клеткі глыбокага слоя эпідэрмісу выпрацоўваюць і назапашваюць меланін — пігмент, які вызначае колер скуры. Пад уплывам сонечнага выпраменьвання ўтварэнне меланіну павялічваецца, таму пры загары наша скура цямнее.
Загар развіваецца паступова пасля паўторнага апраменьвання невялікай інтэнсіўнасці. Найбольш інтэнсіўны і ўстойлівы загар узнікае пасля працяглага знаходжання на сонцы, што часта шкодна адбіваецца на стане здароўя (нервовай, сардэчна-сасудзістай і інш. сістэмах).