Заканадаўчая Асамблея ісп.: Asamblea Legislativa | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Аднапалатны | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заканадаўчая асамблея | |||||
Прэзідэнт | Луіс Фернанда Мендоса Хіменес | ||||
--- з партыі | Партыя нацыянальнага вызвалення | ||||
--- выбраны | 1 мая 2013 | ||||
Дэпутатаў | 57 дэпутатаў | ||||
Дата заснавання | 1949 | ||||
Апошнія выбары | 2014 | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт Заканадаўчых сходаў Коста-Рыкі |
Заканадаўчая Асамблея Коста-Рыкі (ісп.: Asamblea Legislativa de Costa Rica) — аднапалатны парламент, заканадаўчы орган ўрада Коста-Рыкі. Будынак Заканадаўчай Асамблеі размешчаны ў сталіцы краіны Сан-Хасэ ў раёне Эль-Кармэн.
Парламент Коста-Рыкі складаецца з 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў ходзе прамых усеагульных выбараў на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Дэпутаты абіраюцца на тэрмін 4 гады. Па папраўцы да Канстытуцыі 1949 года дэпутаты не могуць працаваць два тэрміны запар, але маюць права вылучаць сваю кандыдатуру пасля перапынку на наступных выбарах.