Закон Пуазёйля

Зако́н Пуазёйля — закон выцякання вадкасці праз тонкую цыліндрычную трубку.

Паводле закону Пуазёйля аб'ём вадкасці Q, што працякае за адзінку часу праз папярочнае сячэнне трубкі дыяметрам d, вызначаецца формулай:

дзе p і p0 — ціск на ўваходзе ў трубку і выхадзе з яе адпаведна, l — даўжыня трубкі,  — велічыня, звязаная з каэфіцыентам дынамічнай вязкасці η.

Закон устаноўлены эксперыментальна Ж. Л. М. Пуазёйлем у 1840, сувязь велічынь k і η вызначана Дж. Г. Стоксам у 1851.

Закон Пуазёйля выконваецца для ламінарнага цячэння вадкасці, выкарыстоўваецца ў вісказіметрыі.