Пасёлак гарадскога тыпу
Залатароўка
|
Залатароўка (руск.: Золотарёвка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі.
Размешчаны за 25 км ад Пензы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Шнаева, па абодвух берагах ракі Мядаеўкі.
Заснавана з такой назвай на месцы старажытных паселішчаў у пачатку XVII стагоддзя канцылярыстам Пензенскай правінцыйнай канторы Аляксеем Фёдаравічам Залатаровым. Да XIX стагоддзя называлася в. Залатароўка і ўваходзіла ў Гарадзішчанскі павет Пензенскай губерні.
У 1928 годзе Залатароўка пераўтворана ў рабочы пасёлак.