Залаты медаль Кангрэса ЗША | |
---|---|
Congressional Gold Medal | |
Арыгінальная назва | англ.: Congressional Gold Medal |
Краіна | ЗША |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | грамадзянам ЗША і замежных дзяржаў |
Кім уручаецца | Кангрэс ЗША |
Падставы ўзнагароджання | за дасягненні, што маюць адменнае значэнне для гісторыі і культуры ЗША |
Дата заснавання | 1776 |
Статус | уручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Першае | 25 сакавіка 1776, Джордж Вашынгтон |
Колькасць | каля 145 (2011 г.) |
Характарыстыкі | |
Памеры | дыяметр — 76,2 мм. |
Чарговасць узнагарод | |
Адпавядае | Прэзідэнцкі медаль Свабоды |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Залаты медаль Кангрэса ЗША (англ.: Congressional Gold Medal) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША, якая прысуджаецца ад імя Кангрэса ЗША. Падставай для ўзнагароджання Залатым медалём Кангрэса з'яўляюцца выдатныя дасягненні, якія маюць асаблівае значэнне для гісторыі і культуры Злучаных Штатаў Амерыкі.
Медаль была заснавана ў 1776 годзе, першым узнагароджаным Залатым медалём быў Джордж Вашынгтон. Да 1860 года медаль уручаўся ў якасці ваеннай узнагароды, ёю ўзнагароджваліся салдаты і афіцэры, якія прадэманстравалі гераізм на поле бою і выбітныя камандуючыя. Пасля заснавання Медалі Гонару, Залаты медаль Кангрэса перастаў выкарыстоўвацца ў якасці ваеннай узнагароды, хаця і не канчаткова — узнагароджанні за ваенныя дасягненні і гераізм праводзіліся і пазней, у прыватнасці пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
У ЗША існуе ўзнагарода, якая мае статус, аналагічны статусу Залатога медаля Кангрэса, і таксама разглядаецца як вышэйшая грамадзянская ўзнагарода — Прэзідэнцкі медаль Свабоды.