Пасёлак гарадскога тыпу
Залацінка
| ||||||||||||||
Залацінка (руск.: Золотинка, якуцк.: Золотинка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Нерунгрынскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі. Чыгуначная станцыя. Знаходзіцца на Алданскім нагор’і ля р. Халаднікан на Амура-Якуцкай аўтамагістралі за 73 км ад Нерунгры.
Узнік з будаўніцтвам чыгункі Бам-Тында-Беркакіт. Месца дыслакацыі беларускага камсамольска-маладзёжнага атрада імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі. З 1977 года рабочы пасёлак.
|