Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэнне тэрыторый, якія знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасці ад якой-небудзь дзяржавы.
Існуюць розныя ступені і формы залежнасці, але асноўнай адметнасцю залежных тэрыторый з’яўляецца тое, што яны не лічацца часткай асноўнай ці мацерыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторый маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сістэму.
Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнанні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сепаратысцкія рухі.
- Азорскія астравы: аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
- Аландскія астравы: аўтаномная правінцыя Фінляндыі, кіруецца на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
- Амерыканскае Самоа: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША (таксама вядомае як Усходняе Самоа)
- Ангілья: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Аамынь (Макаа) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Аамынь Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
- Аруба: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў
- Астравы Ашмар і Карцье — Тэрыторыя астравоў Ашмар і Карцье: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
- Бермудскія астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба (Карыбскія Нідэрланды): асобыя абшчыны (заморская тэрыторыя) Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
- Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі (на астравах Чагас)
- Віргінскія Астравы (Брытанскія) — Брытанскія Віргінскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- востраў Бувэ: уладанне Нарвегіі
- Віргінскія Астравы (ЗША) — Віргінскія астравы Злучаных Штатаў Амерыкі: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
- Гвадэлупа: заморскі дэпартамент Францыі
- Гвіяна — Французская Гвіяна: заморскі дэпартамент Францыі
- Гернсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
- Гібралтар: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Ганконг (Сянган) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
- Грэнландыя: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
- Гуам: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
- Джэрсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
- Кайманавы астравы — Кайманавы (Кайман) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Канарскія астравы — аўтаномная супольнасць Іспаніі
- в. Кліпертан: заморскае ўладанне Францыі без сталага насельніцтва; вылучаны з падпарадкавання Французскай Палінезіі з 21.02.2007
- Какосавыя астравы — Тэрыторыя Какосавыя (Кілінг) Астравы: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
- Кука астравы: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
- Кюрасаа: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
- Мадэйра (астравы): аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
- Маёта: заморскі дэпартамент Францыі
- Малыя Ціхаакіянскія Астравы ЗША — Малыя Ціхаакіянскія Аддаленыя Астравы (ЗША): заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва (уключае в. Бейкер, атол Джонстан, в. Джэрвіс, в. Хаўлэнд, рыф Кінгмен, атол Мідуэй, атол Пальміра, в. Уэйк)
- Марцініка: заморскі дэпартамент Францыі
- Мелілья: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
- Мантсерат: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Мэн — Востраў Мэн: каронная зямля Вялікабрытаніі
- в. Наваса: заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва, аспрэчваецца Рэспублікай Гаіці
- Ніуэ: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
- Новая Каледонія: заморская тэрыторыя Францыі
- Норфалк — Востраў Норфалк: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
- Астравы Каралавага мора: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
- Піткэрн: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Пуэрта-Рыка — Садружнасць Пуэрта-Рыка: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя)
- Рэюньён: заморскі дэпартамент Францыі
- Ражства Востраў: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
- Свальбард: тэрыторыя, якая кіруецца Нарвегіяй на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення; уключае астравы Шпіцберген і Мядзведжы
- Святой Алены Востраў: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі; уключае таксама астравы Трыстан-да-Кунья і востраў Узнясення
- Паўночныя Марыянскія астравы — Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (ЗША): заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
- Сен-Бартэльмі: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
- Сен-Мартэн: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
- Сен-П’ер і Мікелон: заморская тэрыторыя Францыі
- Сеўта: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
- Сінт-Мартэн: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
- Цёркс і Кайкас: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
- Такелау: залежная тэрыторыя Новай Зеландыі
- Уоліс і Футуна — Астравы Уоліс і Футуна: заморская тэрыторыя Францыі
- Фарэрскія астравы: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
- Фалклендскія астравы — Фалклендскія (Мальвінскія) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
- Французская Палінезія: заморская тэрыторыя Францыі
- Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі — Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі: заморская тэрыторыя Францыі, уключае раскіданыя па Індыйскім акіяне астравы без сталага насельніцтва
- Астравы Херд і Макдональд: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
- Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы): заморскае ўладанне Францыі, уключае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан дэ Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем); адміністрацыйна падпарадкаваны Французскім Паўднёвым і Антарктычным тэрыторыям
- Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
- Ян-Маен — востраў Ян-Маен: уладанне Нарвегіі
У гэты спіс не ўключаны ваенныя і ваенна-марскія базы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.