Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі | |||
Зальцбургскае архібіскупства | |||
---|---|---|---|
ням.: Fürst-Erzbistum Salzburg | |||
|
|||
1278 — 1803
|
|||
Сталіца | Зальцбург | ||
Мова(ы) | нямецкая | ||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||
Рэлігія | каталіцтва | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зальцбургскае архібіскупства (ням.: Fürst-Erzbistum Salzburg) — царкоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, са сталіцай у горадзе Зальцбург (сучасная Аўстрыя).
Архідыяцэзія Зальцбурга стала княствам-архібіскупствам у 1213 годзе, калі архібіскуп Эберхард II Рэгенсбургскі атрымаў тытул імперскага князя. Пасля таго, як 1245 годзе на Ліёнскім саборы Папа Інакенцій IV адлучыў ад царквы свайго ворага — імператара Фрыдрыха II, то Эберхард, як і большасць нямецкіх князёў, адмовіўся падтрымаць гэта рашэнне, за што быў таксама адлучаны ад царквы.
Падчас перыяду міжцарства ў Свяшчэннай Рымскай імперыі (1254—1273) архібіскупства таксама перажывала цяжкія часы. Сітуацыя стабілізавала толькі ў канцы XIII стагоддзя, калі абраны імператарам Рудольф I стаў ператвараць Аўстрыю ў сваё спадчыннае ўладанне. З тых часоў зальцбургскія архібіскупы былі вернымі саюзнікамі Габсбургаў у іх барацьбе супраць Вітэльсбахаў.
У 1347 годзе ў Зальцбург прыйшла «Чорная смерць», пасля чаго ў архібіскупстве пачаўся заняпад. У XV стагоддзі княства зведала турэцкае ўварванне і рабаўніцкую палітыку ўлад. У 1473 годзе Бернард II Рорскі ўпершыню ў гісторыі сабраў савет княства, і адрокся ад пасады. У 1481 годзе імператар Фрыдрых III дараваў гораду Зальцбургу права самастойна выбіраць сабе бургамістра і гарадскі савет, што выклікала бесперапынную барацьбу паміж імі і кіруючым архібіскупам. Сітуацыю здолеў пераламаць толькі Леанард фон Койтшахт, які стаў архібіскупам у 1495 годзе і, запрасіўшы ў 1511 годзе бургамістра і членаў гарадскога савета на вялікі абед, арыштаваў іх усіх і вымусіў адмовіцца ад такіх правоў. Леанард здолеў умацаваць эканамічнае становішча архібіскупства, павялічыў здабычу солі, золата і срэбра, і зрабіў Зальцбург адным з найбагатых дзяржаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1514 годзе Леанарду прыйшлося зрабіць сваім каад'ютарам Матхайса Ланга фон Веленберга, які быў сакратаром імператара Максіміліяна I. Апошнія гады жыцця Леанард правёў у барацьбе супраць свайго каад'ютара, які, пасля смерці Леанарда ў 1519 годзе, і стаў новым архібіскупам Зальцбургскім.
Фон Веленберг хутка стаў вельмі непапулярным у архібіскупстве за сваю артадаксальную пазіцыю ў пытаннях, звязаных з Рэфармацыяй, і падчас Сялянскай вайны ў Германіі яму прыйшлося цяжка ваяваць, каб утрымацца на сваёй пасадзе. Наступныя кіраўнікі дзейнічалі мудрэйша, і здолелі ўтрымаць Зальцбург убаку ад рэлігійных войнаў, якія раздзіралі Германію ў XVI-XVII стст.
У 1803 годзе ў рамках германскай медыятызацыі архібіскупства было секулярызавана і ператворана ў Зальцбургскае курфюрства.