Заліў Амундсена | |
---|---|
англ. Amundsen Gulf | |
77°30′00″ пн. ш. 122°30′00″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Тып | заліў |
Даўжыня берагавой лініі | 445 км |
Найбольшая глыбіня | 285 м |
Упадаюць | Хортан, Харнадэй |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў Амундсена (англ.: Amundsen Gulf) — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж берагамі Канады і астравамі Банкс і Вікторыя[1].
Заліў быў адкрыты ў 1826 годзе палярнымі даследчыкамі Джонам Франкліным і Джонам Рычардсанам, які нанёс на карту частку берагавой лініі заліва. У 1850 годзе праз заліў з захаду на ўсход на караблі «Інвесцігейтар» прайшла экспедыцыя Роберта Мак-Клура, якая ўпершыню пераадолела Паўночна-Заходні праход на караблі і санях[2]. Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Руаля Амундсена, які даследаваў заліў у канцы свайго знакамітага падарожжа па Паўночна-Заходняй праходу 1903—1905 гадоў[3].
Узбярэжжа заліва Амундсена падзелена паміж двума тэрыторыямі Канады — Нунавутам і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі. Заліў злучаецца на ўсходзе з пралівам Долфін-энд-Юніён, на поўначы — з пралівам Прынца Уэльскага. Мае мноства заліваў і бухт — залівы Франклін і Дарнлі (мацерыковая частка), бухты Дэ-Салі і Тысіджэр (востраў Банкс), залівы Уолкер, Мінта, Прынс-Альберт (востраў Вікторыя).
Даўжыня каля 445 км, найбольшая шырыня 213 км. Глыбіня да 285 м. Вышыня прыліваў 0,2—0,3 м.
Большую частку года ўкрыты лёдам. У заліў ўпадаюць шматлікія рэкі, самыя буйныя з якіх — Хортан[4] і Харнадэй. Заліў ўваходзіць у экасістэму мора Бафорта[5].
У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу.