Заманіха | |||||||||||||||||
![]() Заманіха натапыраная (Oplopanax horridus) Агульны від расліны Батанічны сад Універсітэта Брытанскай Калумбіі, Ванкувер | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Заманіха, Эхінапанакс[1] (Oplopánax, Echinopánax) — хмызняк сямейства араліевыя вышынёй каля 1 м з доўгім паўзучым карэнішчам. Карэнішчы і карані заманіхі выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродку.
Сцябло неразгалінаванае, прамое, са светла-шэрай або светла-карычневай карой, густа пакрытае шыпамі даўжынёй да 1 см.
Лісцінкі з сэрцападобнымі пачаткамі, круглявыя, дыяметрам да 4 см, 5-7-лопасцевыя, пакрытыя невялікімі шыпамі.
Кветкі невялікія, жоўта-зялёнага колеру, у простых парасоніках. Красаванне пачынаецца ў чэрвені.
Плод каля 1 см даўжынёй, чырвонага колеру, спее ў жніўні-верасні.
Заманіха расце ў асноўным у іглічных лясах на Далёкім Усходзе, Японіі, Карэі, Кітаі, ЗША і Канадзе.