Замша

Замшавы пінжак

Замша, таксама Замш[1] (польск.: zamsz ад ням.: Sämischleder — «дублёная скура»[2]) — назва вырабленай пэўным спосабам скуры дзікіх або свойскіх жывёл, а таксама вырабленай пэўным спосабам тканіны.

Замша — гэта скура, вырабленая тлушчавым дубленнем са шкур аленяў, ласёў, авечак або малочных цялят буйной рагатай жывёлы  (укр.).

Замша адрозніваецца мяккасцю, аксаміцістасцю, водатрываласцю, значнай сітаватасцю.

Замшу афарбоўваюць у розныя колеры. Неафарбаваная замша мае светла-жоўты колер.

Замшу выкарыстоўваюць для вытворчасці абутку, галантарэі, адзення і ў тэхнічных мэтах (напрыклад, для паліроўкі аптычнага шкла  (укр.)).

Таксама вырабляецца штучная замша — для гэтага нятканыя матэрыялы і іншыя тканіны з замшападобным ворсам прамакаюць гумовым клеем (для абутку) або наносяць на іх гумовы клей, а зверху насыпают здробненыя валокны бавоўны (для галантарэйных вырабаў).

Тканіна замша прадстаўляе сабой баваўняную тканіну з атласным перапляценнем нітак  (укр.) з начасаным ворсам на правым баку. З гэтай тканіны шыюць верхнюю вопратку.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.498
  2. Словник іншомовних слів., К.:ГР ЦРЕ АН УРСР, 1975, стор. 266
  • Ірха Архівавана 4 травня 2021. // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1959. — Т. 2, кн. 4 : Літери Ж — Й. — С. 553. — 1000 екз.