Занікелія[1] (Zannichellia) — род водных травяністых раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae). Род названы ў гонар італьянскага батаніка Джавані Джэролама Дзанікелі (ням.) (бел.[2].
Пагружаныя ў ваду шматгадовыя травы. Лісце лінейнае або ніткападобнае з адной жылкай, супраціўнае. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі размяшчаюцца звычайна ў пазусе аднаго ліста на адной расліне. Андрацэй складаецца з аднаго пылавіка на тонкай тычынкавай нітцы. Гінецэй утвораны 2—5 свабоднымі пладалісцікамі з доўгімі стылодыямі на вяршыні. Плады — дробныя (1,8—3,5 мм), дугападобна выгнутыя, размешчаны на доўгіх ножках.
Род ўключае 6 відаў[4]:
Лік храмасом (2n) вар’іруе ад 12-14 (Zannichellia obtusifolia, Zannichellia contorta і Zannichellia peltata) да 26-28 (Zannichellia palustris).
Занікелія балотная ўключана ў многія Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў рэспубліках Карэлія, Калмыкія, Марый Эл, Крым, а таксама Мурманскай, Ніжагародскай, Калужскай, Валагодскай, Пскоўскай, Іркуцкай абласцях.
- Цвелёв Н. Н. Род Цаникеллия — Zannichellia // Флора европейской части СССР = Flora partis europaeae URSS : в 11 т. / отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л. : Наука, 1979. — Т. 4 : Покрытосеменные : Двудольные, Однодольные : [Каперсовые — Рогозовые] / ред. тома Ю. Д. Гусев. — С. 196—198. — 355 с. — 3950 экз.
- Заннихеллия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Цаникеллия: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 2 верасня 2017)