Запазычаныя словы

Запазычаныя словы — тэрміны, якія перайшлі з адной мовы ў другую. Звычайна гэта адбываецца, калі апісанне прадмету ці з’явы, прынятае ў адной мове, альбо выцясняе адпаведны эквівалент другой мовы (так англійскае «камп’ютар» у канцы 1980-х гг. выцесніла з беларускай мовы тэрмін «электронная вылічальная машына» (ЭВМ)), альбо становіцца адзінай назвай той ці іншай з’явы ва ўмовах адсутнасці альтэрнатывы (так, грэчаскае слова «палітыка» не мае адпаведнага беларускага эквіваленту).

Запазычаныя словы пры пераходзе з адной мовы ў другую губляюць свой палісемантызм — г.зн. мнагазначнасць. Рускае слова «перестройка» (перабудова) ў англійскай мове азначае толькі перыяд рэформ у гісторыі СССР. А арабскае слова «таліб», якое літаральна значыць «вучань, студэнт», увайшло ў еўрапейскія мовы толькі як назва удзельнікаў радыкальнага ісламскага руху ў Афганістане і Пакістане[1].

Калі слова пераходзіць адразу у некалькі моў (напрыклад, англійскае «смог») яно становіцца інтэрнацыяналізмам.

Зноскі

  • Евреинова И. А., Заимствования в русском языке, «Slavia», 1965, № 3
  • Deroy L., L’emprunt linguistique, P., 1956 Haugen E., The analysis of linguistic borrowing, «Language»,1950, v. 26, № 2
  • Kuryłowicz I., Le mécanisme différenciateur de la langue, «Cahiers Ferdinand de Saussure», 1963, № 20.