Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Зарайск — горад у Расіі, горад раённага падпарадкавання, адміністрацыйны цэнтр Зарайскага раёна Маскоўскай вобласці. Насельніцтва складае 23,8 тыс. жыхароў (2010 год). Займае 611-е месца сярод гарадоў Расіі і 54-е сярод гарадоў вобласці.
Размешчаны за 145 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым беразе ракі Асётр (прыток Акі). Канцавая чыгуначная станцыя на лініі ад горада Лухавіцы (без пасажырскага руху).