Зарасай

Горад
Зарасай
літ.: Zarasai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1506
Вышыня цэнтра
134 м і 155 м
Насельніцтва
  • 5 942 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-32001
Афіцыйны сайт
Зарасай на карце Літвы
Зарасай (Літва)
Зарасай

Зарасáй (літ.: Zarasai, Зарасы́, польск. Jeziorosy) — горад у паўночнай Літве, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 49 км ад Уцяны. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Зарасайскага раёна.

Вакол горада размяшчаюцца некалькі азёр (Зараса, Зарасайта і інш.). Праз Зарасай праходзіць шаша Каўнас — Даўгаўпілс. За 18 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Турмантас. Насельніцтва горада налічвае каля 8 тыс. чалавек. Зарасай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Ад назвы возера Зáрасас пайшла назва паселішча Зарасáй (множны лік, літаральна «Зарасы́»).

Назва возера аднаўляецца як «А́зарасас» (або «Е́зерaсас»), ад ezeras «возера» ў мове селаў (па-літоўску ežeras, а ў мове селаў адбыўся пераход -ž- > -z-, як і ў прусаў).

Тут, апроч балцкага канчатку -as, яшчэ і гідранімічны суфікс -as-. Так жа сама ў гэтым жа рэгіёне ўтвораныя назвы азёраў Чэдасас, Све́дасас. З возера Сведасас выцякае рака Сведаса́ (назва жаночага роду і ў ёй застаецца толькі суфікс -as-), на ім паселішча Сведасáй («Сведасы́»), яго назва ўтвораная так сама, як і «Зарасай» ад «Зарасас»[2].

Аўтэнтычная перадача назвы Zarasai — Зарасы́, Азарасы́ або Езерасы́.

У 1522 г. у польскім напісанні засведчаная форма Jezierosy (Езяро́сы), гэта спольшчаны варыянт (з націскам на перадапошні склад) назвы Езерасы́.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Езяросы як уладанне Віленскага біскупства датуецца 1522 годам, калі пры тутэйшым касцёле заснавалі алтарыю. У 1530 годзе біскуп віленскі Ян з княжатаў літоўскіх дадаткова надаў плябаніі ў Езяросах зямлю і сялян. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.

У 1610 годзе з фундацыі караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы ў Езяросах збудавалі новы драўляны касцёл. На Радзівілаўскай карце 1613 года паселішча значыцца як мястэчка. На 1631 год тут было 22 дымы. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка зруйнавалі маскоўскія захопнікі (у 1674 годзе адноўлены касцёл). На 1669 год у Езяросах было 34 дымы, карчма, 5 вуліц. У часы Вялікай Паўночнай вайны мястэчка зноў значна пацярпела.

З пачатку XVIII стагоддзя ў ваколіцах Езяросаў пачалі сяліцца стараверы з Маскоўскай дзяржавы. У другой палове XVIII стагоддзя ў мястэчку адкрылася школа. На 1721 і 1739 гады ў Езяросах было 17 дымоў, на 1772 год — 21 дым, на 1790 год — 47 дымоў[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Езяросы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Па адкрыцці ў 1836 годзе шашы Коўна — Дзвінск расійскія ўлады змянілі назву горада на Новааляксандраўск, сюды перанеслі адміністрацыйны цэнтр Браслаўскага павета. У 1842 годзе ўтварыўся асобны Новааляксандраўскі павет у складзе Ковенскай губерні. На 1857 год у горадзе было 8 мураваных і 155 драўляных будынкаў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Езяросы занялі войскі Германскай імперыі.

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Езяросы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе яны апынуліся ў складзе Літвы. Новыя ўлады палічылі традыцыйную назву паселішча за паланізм і сканструявалі новую — літ.: Ežerėnai (Эжарэнай; ад літ.: ežeras — возера), якую аднак па працяглых дыскусіях у 1929 годзе змянілі на літ.: Zarasai (Зарасай).

2 жніўня 1946 года Зарасай атрымаў статус горада. У 1996 годзе афіцыйна зацвердзілі гарадскі герб.

  • XIX стагоддзе: 1857 год — 3459 чал. (1838 муж. і 1631 жан.), з іх 2030 каталікоў, 404 праваслаўныя, 119 старавераў, 7 евангелістаў, 909 іўдзеяў[5]; 1865 год — 4770 чал.; 1896 год — 7556 чал. (3761 муж. і 3792 жан.), з іх паводле веры: 2322 каталікі, 512 праваслаўных, 323 стараверы, 28 пратэстантаў, 4277 іўдзеяў, 44 магаметаніны, 50 іншай веры; паводле саслоўя: 272 шляхты, 36 духоўнікаў, 64 ганаровых грамадзян і купцоў, 6796 мяшчан, 265 ваенных, 82 сялян, 41 іншага стану[6]; 1897 год — 6,3 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1923 год — 3785 чал.; 1939 год — 4,5 тыс. чал.; 1959 год — 4,7 тыс. чал.; 1970 год — 6624 чал.; 1976 год — 7,4 тыс. чал.; 1979 год — 7250 чал.; 1989 год — 8916 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 8365 чал.; 2010 год — 7571 чал.; 2020 год — 6051 чал.
  • Капліца
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1878)
  • Царква Усіх Святых (1885)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Спаса-Праабражэнская царква (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Юдаль Пэн (1854—1937) — беларускі мастак-жывапісец, педагог, дзеяч «яўрэйскага рэнесансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагоддзя
  • Леў Мікалаевіч Рымінскі (1913—1971) — савецкі архітэктар.
  • Юстас Сініца (нар. 1985) — літоўскі баскетбаліст.
  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 279.
  3. ЭнцВКЛ 2010, с. 213.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2.
  5. SgKP 1886, s. 240.
  6. Новоалександровск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.