Зарні́ца [ 1] [ 2] (Linaria ) — род кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae ).
Аднагадовыя , двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці галінастым сцяблом вышынёю да 1 м. Лісце сядзячае, чаргаванае або кальчаковае. Кветкі няправільныя з трубчастым, двухгубым вяночкам жоўтага, чырвонага, белага, сіняга і іншага колеру, з моцна развітым нектарнікам , сабраныя ў верхавінкавыя суквецці . Плод — шматнасенная каробачка .
Адрозніваецца больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе , Азіі , Паўночнай Амерыцы . На тэрыторыі Беларусі як дзікарослыя трапляюцца ўсюды зарніца звычайная, або лянок (Linaria vulgaris )[ 3] у паўднёвых раёнах — зарніца жаўтазелялістая (Linaria genistifolia ). Растуць на палях, лугах, у лясах, каля дарог. У культуры вырошчваюць зарніцу мяса-чырвоную (Linaria incarnata ), якая зрэдку трапляецца як здзічэлая.
Linaria arvensis . Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Спіс некаторых відаў[ 4] [ 5] :
Linaria amethystea Hoffmanns. & Link
Linaria araratica Tzvelev
Linaria arvensis (L. ) Desf. — Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка
Linaria bipartita (Vent. ) Willd. — Зарніца двухраздзельная [ 2] — Марока
Linaria buriatica Turcz. ex Benth. — Усходняя Сібір , Кітай
Linaria dalmatica (L.) Mill. — Балканы , Іран , Турцыя
Linaria genistifolia (L.) Mill. — Зарніца шыракалістая , ці Зарніца жаўтазелялістая — Еўропа, Каўказ , Алтай , Заходняя Сібір , Казахстан , Турцыя
Linaria hirta Moench
Linaria incarnata (Vent.) Spreng. — Зарніца мяса-чырвоная — Марока, Партугалія , Іспанія
Linaria incompleta Kuprian.
Linaria japonica Miq. — Сахалін , Курыльскія астравы , Японія , Паўночна-Усходні Кітай , Карэйскі паўвостраў
Linaria maroccana Hook.f. — Марока (Атлас)
Linaria micrantha (Cav. ) Hoffmg.
Linaria pinifolia (Poir. ) Thell. — Алжыр , Туніс
Linaria loeselii Schweigg.
Linaria pseudolaxiflora Lojac. — эндэмік вострава Мальта і суседніх Пелагскіх астравоў
Linaria purpurea (L.) Mill. — Італія , у тым ліку Сіцылія
Linaria repens (L.) Mill.
Linaria saxatilis (L.) Chaz. — Партугалія, Іспанія
Linaria spartea (L.) Chaz.
Linaria supina (L.) Chaz. — Швейцарыя , Італія, Францыя , Партугалія, Іспанія
Linaria triornithophora (L.) Cav.
Linaria triphylla (L.) Mill.
Linaria tristis Mill.
Linaria vulgaris Mill. — Зарніца звычайная , ці Лянок , ці Блашчынец , ці Блашчычнік , ці Лясная льніца , ці Польны лянок , ці Чысцец , ці Загіб , ці Кароўе масла , ці Матачнік — Еўропа , Турцыя, Сібір, Далёкі Усход , Кітай
Лекавыя , меданосныя і дэкаратыўныя расліны . Некаторыя віды (напр., зарніца звычайная (Linaria vulgaris )) — пустазелле , атрутныя .
Зноскі
Льнянка : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Linaria (англ.) // The Plant List