Заснавана на рэальных падзеях | |
---|---|
фр.: D'après une histoire vraie | |
Жанр | драматычны фільм, трылер[d] і гомаэратызм у кіно[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Lions Gate Entertainment[d] |
Працягласць | 110 хв. |
Бюджэт | 10 000 000 € |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 2017 і 17 мая 2018[1][2] |
IMDb | ID 5893264 |
«Заснавана на рэальных падзеях» (фр.: D'après une histoire vraie) — псіхалагічны трылер 2017 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаць першы поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана французскай пісьменніцы Дэльфін дэ Віган , адаптацыяй кнігі займаліся Аліўе Асаяс і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Ева Грын?! і Эманюэль Сенье.
Прэм’ера фільма адбылася 27 мая 2017 года ў межах пазаконкурснай праграмы 70-га Канскага кінафестывалю.
Пісьменніца Дэльфін дэ Віган (Эманюэль Сенье) выдала раман пра сваю маці, які стаў бестселерам. Аднак папулярнасць гняце яе — залішняя ўвага фанатаў, лісты нядобразычліўцаў, якія сцвярджаюць, што яна здрадзіла памяць маці, і творчы крызіс заганяюць жанчыну ў дэпрэсію. І раптам у яе жыцці з’яўляецца загадкавая Эль (Ева Грын?!), моцная, прыгожая, таямнічая жанчына, якая мяняе жыццё Дэльфін. Эль, здаецца, разумее Дэльфін, як ніхто, клапоціцца пра яе і прыносіць ажыўленне ў шэрыя будні. Але паступова пісьменніца пачынае падазраваць, што Эль з’явілася нездарма і, магчыма, уяўляе небяспеку для яе жыцця ці розуму.
Ева Грын?! | – Эль |
Эманюэль Сенье | – Дэльфін дэ Віган |
Венсан Перэс | – Франсуа |
Дамінік Пінон | – Раймон |
Каміль Шаму | – Арыяна |
Брыжыт Раюан | – дакументаліст |
Жазэ Даян | – Карына |
Наэмі Львоўскі | – інспектар |
Дам’ен Банар | – бум-аператар |