Заструга

Застру́га (заструг) — нерухомы, выцягнуты ў напрамку ветру вузкі і цвёрды снежны грэбень даўжынёй да некалькіх метраў і вышынёй часам да 1,5 м (звычайна 20-30 см). Застругі фармуюцца пры ветравым разбурэнні шчыльных гурбаў снегу, маюць круглыя наветраныя і спадзістыя зацішныя схілы. Нярэдка ў наветранай частцы застругі ўтвараецца невялікі карніз, так званая «дзюба» застругі. Яны перамяжоўваюцца ветравым разорамі, якія ўзнікаюць у выніку вытачэння шчыльнага снегу снежнымі часціцамі, якія пераносіць вецер. Вялікія палі заструг узнікаюць на шырокіх выраўнаваных прасторах, якія адрозніваюцца пастаяннымі моцнымі вятрамі, у асаблівасці на схіле буйных ледавіковых пакроваў, дзе моцныя стокавыя вятры. Так як доўгая вось заструг супадае з панавальнымі вятрамі ў дадзенай мясцовасці, іх выкарыстоўваюць для вызначэння пераважнага напрамка вятроў на ледавіковых пакровах і снежных раўнінах, яны дапамагаюць арыентавацца пры руху па снежнай цаліне ва ўмовах дрэннай бачнасці.

Тэрмін «застругі» з'яўляецца міжнародным (у мовах з лацінскай графікай звычайна выкарыстоўваецца ў форме множнага ліку ў выглядзе sastrugi або zastrugi, у адзіным ліку ў англійскай мове сустракаецца варыянт sastrugus з лацінскім заканчэннем) [1].

Застругамі часам называюць таксама пясчаныя або галечнікавыя падводныя косы.

Зноскі