Захар Уладзіміравіч Волкаў

Футбол
Захар Волкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Захар Уладзіміравіч Волкаў
Нарадзіўся 12 жніўня 1997(1997-08-12)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Хімкі
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Віцебск 2 (0)
2014   Беларусь Віцебск-2 7 (0)
2016   Беларусь Орша 14 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 26 (4)
2018—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 74 (4)
2022   Расія Хімкі 22 (1)
2023— Расія Хімкі
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2022— Беларусь Беларусь 15 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Захар Волкаў (нар. 12 жніўня 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клуб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж года быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якой дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Па выніках сезона 2014 «Віцебск» вярнуў месца ў Вышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дубліруючы склад.

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Орша»[4], дзе стаў іграком асновы. У аршанскім клубе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (0:1). Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачан, аднак па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2018 года атрымаў траўму, пасля вяртання страціў месца ў аснове, аднак з лістапада зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Заставаўся іграком асновы ў першай палове 2019 года, пасля часцей заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У маі 2020 года дапамог БАТЭ выйграць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9]. У кастрычніку 2020 года рашэнне АБФФ было распаўсюджана ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай[10]. Тым не менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасні 2021 года на паседжанні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было прынята рашэнне аб адтэрміноўцы на два гады, такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасць выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах[11].

У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да расійскага клуба «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 года арэнда была падоўжана на сезон 2022/23 з правам выкупу[13]. У лютым 2023 года арэнды была спынена, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сезона 2023 у якасці асноўнага іграка барысаўчан.

У ліпені 2023 года перайшоў у «Хімкі» на рэгулярнай аснове[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

З 2018 года пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1) Д3 Віцебск-2 Беларусь 7 0
2014 (2) Д2 Віцебск Беларусь 2 0
2015 дубль Віцебск Беларусь 23 4
2016 (1) дубль Віцебск Беларусь 14 2
2016 (2) Д2 Орша Беларусь 14 0
2017 Д1 Нафтан Беларусь 26 4
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 18 1
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 22 1
2020 Д1 БАТЭ Беларусь 16 0
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 5 0
2021/22 (2) Д1 Хімкі Расія 12 1
2022/23 (1) Д1 Хімкі Расія 10 0
2023 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 13 2
  1. Zakhar Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Zakhar Volkov // FBref
  3. https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
  4. Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (руск.). by.tribuna.com.
  6. "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Волков продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 лістапада 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно (руск.). football.by (6 жніўня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  10. ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года (руск.). football.by (14 кастрычніка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения (руск.). football.by (24 верасня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  13. БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки" (руск.). football.by (1 жніўня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  14. Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2023. Праверана 6 лютага 2023.
  15. Захар Волков перешел в "Химки" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  16. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  17. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.