Заходне-Алабамскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of West Alabama | |
Арыгінальная назва | англ.: University of West Alabama |
Заснаваны | 1835 |
Студэнты | 5 734[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лівінгстан, Алабама, ЗША |
Сайт | uwa.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходне-Алабамскі ўніверсітэт (англ.: University of West Alabama) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лівінгстан ў штаце Алабама.
Заснаваная ў 1835 годзе, вучэльня пачыналася як школа для маладых жанчын пры падтрымцы царквы пад назвай Лівінгстанская жаночая акадэмія. Першапачатковы савет папячыцеляў акадэміі быў абраны ў 1836 годзе, і чатыры з сямі членаў савета былі прэсвітарыянамі.
Універсітэт прапануе больш за 60 праграм няпоўнай вышэйшай адукацыі і 10 праграм поўнай вышэйшай адукацыі ў сваіх акадэмічных каледжах, аддзяленнях і школах на ўзроўні бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.