Заходнесеміцкія мовы

Заходнесеміцкія мовы
Таксон сям'я
Арэал Блізкі Усход, Паўночная Афрыка
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі

Настратычныя мовы (гіпотэза)

Заходне-настратычныя мовы
Афразійскія мовы
Семіцкія мовы
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5

Заходнесеміцкія мовы — падгрупа семіцкіх моў. Тэрмін увёў Фрыц Гомель у 1883 годзе[1][2][3].

Гэта класіфікацыя, якую падтрымліваюць семітолагамі Робертам Хецранам[en] і Джонам Хунергардам[en], падзяляе семіцкую сям’ю на дзве галіны: усходнюю і заходнюю. Першая складаецца з вымерлых эблаіцкай і акадскай моў. У заходнюю трапляе большасць семіцкіх моў, і яна, у сваю чаргу, падзяляецца на падгрупы: эфіасеміцкія, паўднёвааравійскія, арабская і паўночна-заходнія семіцкія мовы (у тым ліку іўрыт, арамейскія мовы і ўгарыцкая мова). Дзве першыя падгрупы (эфіасеміцкія і паўднёвааравійскія) маюць шмат агульнага, і іх часта аб’ядноўваюць у агульную падгрупу (паўднёвасеміцкія).

Класіфікацыя арабскай мовы праблематычная. У больш старых класіфікацыях яго прылічалі да паўднёвасеміцкіх моў. Аднак Хецран і Хунергард аб’ядноўваюць яе з паўночнасеміцкімі мовамі, і разам яны ўтвараюць цэнтральнасеміцкую групу. Некаторыя семітолагі настойваюць на старой класіфікацыі, заснаванай на падабенстве «ламанага множнага ліку».

Некаторыя лінгвісты лічаць, што этэакіпрская мова была заходнесеміцкай мовай.

Зноскі

  • Alice Faber, «Genetic Subgrouping of the Semitic Languages», in Hetzron, ed., 2013, The Semitic Languages, Routledge
  • Илья Шифман. Финикийский язык. — Едиториал УРСС, 2003. — ISBN 5-354-00050-5.