Заходнечэшскі ўніверсітэт у Пльзені | |
---|---|
чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni |
Міжнародная назва | англ.: University of West Bohemia |
Заснаваны | 1991 |
Рэктар | Miroslav Lávička[d][1] |
Студэнты | 11 172 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пльзень |
Сайт | zcu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходнечэшскі ўніверсітэт у Пльзені (чэшск.: Západočeská univerzita v Plzni) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Пльзень.
Універсітэт быў утвораны ў выніку зліцця Вышэйшай школы механікі і электратэхнікі і Педагагічнага факультэта ў Пльзені Карлавага ўніверсітэта. Першая ўстанова была заснавана ў 1949 годзе ў складзе Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе. У 1953 годзе яна стала незалежнай ВНУ. Педагагічны факультэт быў створаны ў 1948 годзе як Пльзеньскі філіял педагагічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта. У 1953 годзе ён стаў асобнай ВНУ, а пазней быў перайменаваны ў Педагагічны інстытут. Абедзве ўстановы аб'ядналіся ў 1991 годзе ў Заходнечэшскі ўніверсітэт.