Месцазнаходжанне | |
---|---|
Статыстычныя даныя | |
Плошча | 3,925 км2 |
Колькасць насельніцтва (2007) | 68 089 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва (2007) | 17,35 чал/км2 |
Заходняя паласа (катал.: Franja de Ponent, араг.: Francha Oriental), Фра́нжа-да-Пуне́н — каля 60 населеных пунктаў у іспанскай аўтаномнай супольнасці Арагон, на мяжы з Каталоніяй, дзе гутарковай мовай з'яўляецца каталонская (дыялекты каталонскай, уключаючы пераходныя гаворкі ад арагонскай і іспанскай да каталонскай). Заходняя паласа не з'яўляецца цэласным адміністрацыйным утварэннем.
Заходняя паласа складаецца з наступных камарак: Альта-Рыбагорса (правінцыя Уэска), Рыбагорса (Уэска), Ла-Літэра (Уэска), Баха-Сінка (Сарагоса), Матаранія (Тэруэль).
У цэлым у Заходняй паласе на каталонскай гавораць 88,8 % дарослага насельніцтва[1] — гэта самы вялікі паказчык сярод усіх каталонскіх земляў. Аднак на сённяшні дзень гэта мова не мае афіцыйнага статусу (каталонскую не выкарыстоўваюць у мясцовым справаводстве, у навучальных установах яе вывучаюць толькі факультатыўна). З мэтай нармалізацыі моўнай сітуацыі ў Заходняй паласе быў створаны законапраект, аднак нават у ім каталонскую мову на тэрыторыі Арагона прапануецца называць «арагонскай» (хоць насамрэч арагонская мова распаўсюджана ў іншай частцы Арагона — а менавіта на поўначы вобласці). Закон быў прыняты ў 2009 годзе.