Зборная Брунея па футболе

 Бруней
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Брунея
Галоўны трэнер
Капітан Хендра Азам Ідрыс
Найбольшая колькасць гульняў Азван Салех (33)
Найлепшы бамбардзір Шахразен Саід (8)
Хатні стадыён Султана Хасанала Балкіяха
Код ФІФА BRU
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 190 6 (23 лістапада 2017)[2]
Найвышэйшы 140 (снежань 1992)
Найніжэйшы 203 (кастрычнік 2012)
Першая гульня
Малайзія Малайзія 8:0 Бруней Бруней
(Бангкок, Тайланд; 22 мая 1971)
Самая буйная перамога
Бруней Бруней 4:0 Усходні Тымор Усходні Тымор
(Кучынг, Малайзія; 2 лістапада 2016)
Самае буйное паражэнне
Бруней Бруней 0:12 ААЭ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
(Бандар-Серы-Бегаван, Бруней; 14 красавіка 2001)

Зборная Брунея па футболе — нацыянальная футбольная каманда Брунея. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Брунея. Зборная Брунея ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянату свету і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1959 годзе, далучылася да ФІФА ў 1969 годзе. Галоўнымі супернікамі каманды лічацца зборныя Малайзіі і Філіпін.

Прыпыненне членства ў ФІФА

[правіць | правіць зыходнік]

Членства футбольнай асацыяцыя Брунея (ФАБ) было прыпынена з-за ўмяшання ўрада ў яе справы, якое пачалося з рашэння брунейскіх улад у снежні 2008 года распусціць ФАБ і замяніць яе новай федэрацыяй. Прыпыненне ўступіла ў сілу неадкладна, гэта прывяло да таго, што Брунейскі клуб DPMM больш не мог прымаць удзел у гульнях сінгапурскай лігі S-League. Гэтая мера доўжылася пакуль ФАБ не была адноўленая урадам.

19 сакавіка 2010 года, пасля таго, як з верасня 2009 ніякіх дзеянняў не было прадпрынята выканаўчы камітэт ФІФА пагадзіўся з рашэннем прадставіць на наступным кангрэсе ФІФА прапанову выключыць футбольную асацыяцыю Брунея (ФАБ), калі яна не будзе адноўлена урадам.

ФІФА вынесла папярэджанне, што калі прадстаўнікі ФАБ не прыйдуць на кангрэс ФІФА 9-10 чэрвеня ў Паўднёвай Афрыцы, каб абмеркаваць умовы прыпынення, ФАБ будзе выключаная. Бруней быў адноўлены ў правах 31 мая 2011 года.

Чэмпіянат свету

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1930—1982 — не ўдзельнічала
  • 1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990—1998 — не ўдзельнічала
  • 2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2006—2010 — не ўдзельнічала
  • 2014 — дыскваліфікаваная
  • 2018—2026 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1956—1968 — не прымала ўдзел
  • 1972—1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980—1984 — знялася з турніру
  • 1988—1996 — не ўдзельнічала
  • 2000—2004 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2007 — не ўдзельнічала
  • 2011 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2015 — знялася з турніру
  • 2019—2023 — не прайшла кваліфікацыю