Бутан | |||
---|---|---|---|
Канфедэрацыя | АФК (Азія) | ||
Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Бутана | ||
Галоўны трэнер | Торстэн Шпітлер | ||
Капітан | Карма Шэдруп Цэрынг | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Чэнча Г’ялцэн (26) | ||
Найлепшы бамбардзір | Чэнча Г’ялцэн (9) | ||
Хатні стадыён | Чанглімітанг | ||
Код ФІФА | BHU | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 185 ▲5 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 159 (чэрвень 2015) | ||
Найніжэйшы | 209 (лістапад 2014 — сакавік 2015) | ||
Першая гульня | |||
Непал 3:1 Бутан (Катманду, Непал; 1 красавіка 1982) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Бутан 6:0 Гуам (Тхімпху, Бутан; 23 красавіка 2003) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Кувейт 20:0 Бутан (Эль-Кувейт, Кувейт; 14 лютага 2000) |
Зборная Бутана па футболе — нацыянальная футбольная каманда Бутана. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Бутана. Зборная Бутана ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянатаў свету па футболе і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1983 годзе, ўступіла ў ФІФА ў 2000 годзе. Зборная Бутана па футболе ўдзельнічала ў кубку выкліку АФК ў 2006 і 2008 гадах, у Кубку SAFF ў 2008, а таксама ў шматлікіх турнірах з 1984 года, але беспаспяхова.
У сакавіку 2015 гады каманда Бутана ўпершыню прыняла ўдзел у адборы да чэмпіянату свету. Дэбютнай гульнёй для іх стала сустрэча са зборнай Шры-Ланкі, якая адбылася 12 сакавіка 2015 года ў Каломба. Бутанцы сенсацыйна выйгралі 1:0, дзякуючы галу Цэрынг Дорджэ на 86-й хвіліне. 17 сакавіка ў гульні ў адказ на стадыёне «Чанглімітанг» зборная Бутана выйграла 2:1 (дубль зрабіў Чэнча Г’ялцэн) і выйшла ў другі адборачны раўнд.