Званец

Званец

Званец малы (Rhinanthus minor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhinanthus L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34018
NCBI  46059
EOL  60523
GRIN  g:10386
IPNI  37974

Зване́ц[3][4] (Rhinánthus) — род кветкавых раслін сямейства Заразіхавыя.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны з прамымі, простымі або галінастымі сцёбламі вышынёй да 60 см. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, супраціўнае, прылісткаў не мае. Кветкі двухгубыя, на кароткіх кветаножках, у гронкападобных суквеццях. Колер кветак звычайна жоўты. Плод — сухая двухстворкавая каробачка.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Раслінам роду ўласцівы сезонны дымарфізм. З’яўляюцца паўпаразітамі — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Сярод раслін роду ёсць лекавыя, ядавітыя і пустазельныя. Растуць на палях, лугах, пры дарогах.

Распаўсюджанне і віды

[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 50[4] відаў (34 віды[5]). Распаўсюджаны ва ўмераных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў: званец летні (Rhinanthus aestivalis), званец малы (Rhinanthus minor), званец бяскрылы (Rhinanthus apterus), званец позні (Rhinanthus serotinus), званец вясенні (Rhinanthus vernalis), званец чарнеючы (Rhinanthus nigricans)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  5. Rhinanthus (англ.) // The Plant List