Званочак рэпчаты[1] або Званочак рапунцэль (Campanula rapunculus) двухгадовая травяністая расліна сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), большай часткай з рэпападобна патоўшчаным коранем. У народзе расліна часта завецца проста «рапунцэль», але гэта назва належыць таксама і некаторым іншым відам.
Існуе таксама від Campanula rapunculoides — званочак рэпчатападобны, ці званочак рапунцэлепадобны.
Кветкі бялёсыя, у доўгіх пэндзлях.
Расце ў Еўропе і Перадкаўказзі па ўзлесках, лугах, краях палёў, ля дарог.
Карані яго выкарыстоўваюць у ежу падобна радысцы, маладое лісце — як салату.
Зноскі
- Ипатьев А. Н., Овощные растения земного шара, Минск, 1966.