Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Зверава (руск.: Зверево) — горад (з 1989 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 24,6 тыс. чалавек (2005). За 140 км ад Растова-на-Доне, за 21 км ад Гукава. Здабыча каменнага вугалю.
Горад вырас з шахцёрскага пасёлка, які ўзнік у пачатку XX стагоддзя вакол станцыі Зверава, якая, у сваю чаргу, атрымала сваю назву ад хутара Зверава, які ўзнік у 1819 годзе.
У 1929 годзе Зверава атрымаў статус рабочага пасёлка. На момант утварэння Растоўскай вобласці з’яўляўся цэнтрам аднайменнага раёна, які быў скасаваны ў 1963 годзе, адначасова рабочы пасёлак Зверава быў перададзены ў падпарадкаванне Гукаўскага гарсавета.
У 1989 годзе атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.