Звонкі велярны выбухны зычны | |
---|---|
ɡ | |
Выява
| |
Нумар па МФА | 110 |
Юнікод (hex) | U+261 |
HTML (decimal) | ɡ |
X-SAMPA | g |
Кіршэнбаўм | g |
Кірыліца | г |
МФА Брайля | ⠛ |
Іншыя абазначэнні | ग گ |
Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.
Мова | Слова | МФА | Пераклад | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Англійская | ɡame | [ɡeim] | гульня | Гл. англійскую фаналогію |
Беларуская | ганак | [ɡа́нак] | - | Гл. Беларуская фанетыка |
Руская | где | [ɡdjε] | дзе | |
Украінская | ґанок | [ˈɡɑ.n̪ɔk] | ганак | Гл. Украінская фанетыка |
У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова двузнакам «кг» пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [ан'эɡдо́т]). Яго глухі адпаведнік — voiceless velar plosive (глухі велярны выбухны, [к]).
Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [г] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.
Для перадачы выбухнога [г] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1].
У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары «g» для абазначэння гуку. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.
Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарфілд] ці [γарфілд].